https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія развіталася з 100-ватнымі лямпачкамі і замарожанай курыцай, а іспанскія бары — з курцамі...


Дні перад Новым годам — час мітусні. Аднак, калі падумаць, то шмат што з запланаванага можна здзейсніць і ў новым годзе. Шмат, але не ўсё. Інфармацыйны сайт Fоrbеs.ru склаў пералік з 25 важных спраў, якія абавязкова трэба было зрабіць да 31 снежня, бо можна было спазніцца ўжо назаўсёды.
Напрыклад, толькі да 31 снежня можна прайсціся па Парыжы ў паранджы, паколькі з 1 студзеня 2011 года ў Францыі ўступае ў сілу забарона на нашэнне ў грамадскіх месцах мусульманскага адзення, якое хавае жаночы твар. Пад забарону трапляюць чадра, паранджа і нікаб. Штраф за парушэнне будзе складаць 150 еўра. Яшчэ большы штраф (30 тысяч еўра) чакае мужчын, якія прымушаюць жанчын да нашэння такога адзення.

Толькі да 31 снежня ў Італіі і Малайзіі можна было купіць пластыкавы пакет, бо з 1 студзеня 2011 года ў Італіі ўступіла ў сілу забарона на выкарыстанне і вытворчасць пластыкавых пакетаў. Было падлічана, што італьянцы штогод выкідваюць больш як 20 млрд пластыкавых пакетаў, таму 73 працэнты італьянцаў падтрымалі поўны пераход на пакеты з альтэрнатыўных матэрыялаў — бавоўны, лёну і каноплі. У той жа дзень аналагічная забарона ўступіла ў сілу і ў Малайзіі, аднак не па ўсёй краіне, а толькі ў штаце Пінанг — самым густанаселеным у краіне.

Толькі да бою курантаў дазвалялася пісаць SMS-паведамленні, знаходзячыся за рулём транспартнага сродку ў штаце Кентукі (ЗША), а з 1 студзеня за жаданне напісаць "эсэмэску" падчас руху аўтамабіля паліцэйскія могуць вас аштрафаваць. Штраф за першае парушэнне складае 25 долараў, а за кожнае наступнае — 50.

Толькі да 31 снежня ў Іспаніі і Польшчы цярпелі курэнне ў барах. З 2011 года ў Іспаніі ўступае ў сілу закон, які забараняе курэнне ва ўсіх без выключэння барах, кавярнях і рэстаранах. З 1 студзеня магчымасць штрафаваць парушальнікаў забароны на курэнне ў грамадскіх месцах атрымалі і польскія паліцэйскія. Там поўная забарона на курэнне ў барах і рэстаранах уступіла ў сілу яшчэ 15 лістапада 2010 года.

У Расіі толькі да 31 снежня можна было купіць 100-ватную электралямпачку, бо з 1 студзеня 2011 года электрычныя лямпачкі магутнасцю 100 Вт і болей не дапускаюцца да абарачэння на тэрыторыі Расіі. Паступова знікнуць з продажу і іншыя лямпы напальвання: з 1 студзеня 2013 года запланавана забарона на абарачэнне электралямпачак магутнасцю 75 Вт і болей, а з 1 студзеня 2014 года — магутнасцю 25 Вт. Сусветным лідарам у барацьбе за нізкае энергаспажыванне выступае Англія. Там лямпы напальвання ў 75 і 100 ват трапілі пад забарону яшчэ ў 2009 годзе, а з 1 студзеня 2011 года пад забарону трапілі лямпачкі магутнасцю больш як 40 Вт.

Таксама толькі да Новага года расіяне мелі магчымасць купіць на рынках і ў крамах замарожаную курыцу. Далей у продаж будзе паступаць толькі птушка ў ахалоджаным выглядзе. Ну і, нарэшце, з 1 студзеня 2011 года сесці за руль аснашчанага спецсігналам і пробліскавым маячком аўтамабіля могуць у Расіі толькі тыя кіроўцы, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку па новай праграме, зацверджанай Міністэрствам адукацыі і навукі. Акрамя агульнай падрыхтоўкі, тэорыі бяспекі і заняткаў па аказанні першай дапамогі раненым, спецкурс уключае і курс "Этыка ў кіраванні аўтамабілем са спецсігналам". Для перападрыхтоўкі вадзіцеляў патрабуецца прыкладна паўтара тыдня, за якія тым давядзецца засвоіць "прамудрасці" этыкі на дарозе.

Надзея Нікалаева
Звязда
4 студзеня 2011

 
Дата публикации:04.01.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:4410
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме