https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: З Белым домам Беларусь вядзе акуратны дыялог


Беларусь паслядоўна выступае за нармалізацыю адносінаў з ЗША. Пра гэта ў інтэрв’ю сірыйскай газеце «Аль-Ватан» заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
«Я ўжо заяўляў пра тое, што палітыка адміністрацыі Барака Абамы, нацэленая на пошук партнёраў, развіццё адносін, заснаваных на ўзаемных інтарэсах і ўзаемнай павазе, сугучная нашым прынцыпам наладжвання міждзяржаўнага супрацоўніцтва, сярод якіх — шматвектарнасць, сумленнасць і адкрытасць. Менавіта гэтымі прынцыпамі варта кіравацца амерыканскай адміністрацыі пры рэалізацыі сваёй палітыкі на беларускім напрамку. Хачу падкрэсліць, што Беларусь ніколі не была ініцыятарам пагаршэння адносінаў з ЗША. Беларусь паслядоўна выступае за іх нармалізацыю», — сказаў А.Лукашэнка.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ён зыходзіць з таго, што і Беларусь, і ЗША ў роўнай ступені зацікаўленыя ў нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі.

    «Для гэтага, аднак, патрэбна палітычная воля, трэба адмовіцца ад падыходаў і стэрэатыпаў, што вычарпалі сябе, застарэлых крыўдаў і прэтэнзій.

У гэтым кантэксце дзеянне эканамічных санкцый ЗША ў дачыненні да аднаго з найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў — канцэрна «Белнафтахім» — перашкаджае нармалізацыі беларуска-амерыканскіх адносін па ўсім комплексе пытанняў. Але мы спадзяемся на тое, што з часам нам удасца гэта зрабіць», — адзначыў беларускі лідэр.

Галоўнае, што ЗША ўсведамляюць бесперспектыўнасць сілавога ціску на нашу краіну, а гэта ў сваю чаргу падштурхоўвае да пошуку разумных метадаў выбудоўвання двухбаковых адносінаў, дадаў кіраўнік дзяржавы.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у апошні год актывізаваліся кантакты на высокім і вышэйшым узроўні з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі, заканадаўчай улады, дзелавых колаў. «У чэрвені мінулага года я сустрэўся з прадстаўнічай дэлегацыяй Кангрэсу ЗША. У сакавіку 2010 года прыняў кіраўнікоў шэрагу буйных амерыканскіх кампаній. Візіт азнаменаваў сабой нефармальны пачатак дзейнасці Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусь — ЗША. Мы заявілі аб сваёй гатоўнасці пачаць плённае супрацоўніцтва з ЗША не толькі ў эканамічнай, але і ў іншых сферах», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым, працягнуў ён, мы з’яўляемся рэалістамі і не разлічваем на істотнае паляпшэнне двухбаковых адносінаў у бліжэйшы час.

«Гэта марудны працэс, ён будзе доўгім, але мы гатовыя працаваць з новай амерыканскай адміністрацыяй у гэтым напрамку», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што, нягледзячы на складаныя двухбаковыя палітычныя адносіны, Беларусь і ЗША не спынялі ўзаемадзеяння па многіх напрамках, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, уключаючы пытанні барацьбы з гандлем людзьмі, міжнародным тэрарызмам, кіберзлачынствамі. Значны двухбаковы патэнцыял у сферах энергетыкі, навукі і тэхналогій, сельскай гаспадаркі і аховы здароўя. «Так што пры належным імкненні Белага дома мы маем рэальныя шанцы выбудаваць нармальныя адносіны, якія выключаюць дыктат і двайныя стандарты», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА
26 лiпеня 2010



 
Дата публикации:26.07.2010
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:5778
 
Ключевые слова:
США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме