https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дыпламаты Беларусі і замежжа сабралі навагоднія падарункі для дома-інтэрната для састарэлых


Такая інфармацыя размешчана на афіцыйнай старонцы МЗС у Facebook.
Міністэрства замежных спраў Беларусі разам з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным у Беларусі, нацыянальнымі і прадстаўленымі ў краіне замежнымі сродкамі масавай інфармацыі правялі дабрачынную акцыю па зборы навагодніх падарункаў для Мінскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў нумар 2. 

Гэта навагодняя акцыя стала ўжо традыцыйнай. «Актыўны ўдзел нашых калег і сяброў даў магчымасць сабраць некалькі соцень карысных і прыемных падарункаў для дома-інтэрната ў адпаведнасці з пажаданнямі яго пастаяльцаў. Сюрпрызы ад імя ўсіх удзельнікаў дастаўлены адміністрацыі ўстановы намеснікам міністра замежных спраў Мікалаем Барысевічам», — расказалі ў міністэрстве.

У МЗС выказалі ўдзячнасць пасольствам і дыпламатам Арменіі, Балгарыі, Ватыкана, Венесуэлы, Ізраіля, Індыі, Ірана, Катара, Рэспублікі Карэя, Малдовы, Пакістана, Палесціны, Польшчы, Сірыі, Славакіі, Таджыкістана, Туркменістана, а таксама журналістам БелТА, Белтэлерадыёкампаніі, АНТ, НТБ, УДТРК, РІА Навіны, Сіньхуа.

«Стаць часткай дабрачыннай акцыі можа кожны: дастаткова падрыхтаваць прыемны сюрпрыз для аднаго з дамоў-інтэрнатаў нашай краіны для састарэлых людзей і інвалідаў, дзіцячага дома або іншай сацыяльнай установы на ваш выбар. Разам мы можам здзейсніць сапраўдны цуд, падарыўшы крыху чалавечага цяпла таму, хто ў гэтым так мае патрэбу!» — заклікала прэс-служба МЗС.

Звязда, 30 снежня 2021
 
Дата публикации:30.12.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:185
 
Ключевые слова:
Дом-интернат Благотворительность Посольство Новый год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме