Каля 15.00 каля аднаго з уваходаў у транспартна-лагістычны цэнтр, дзе знаходзіцца пункт часовага размяшчэння бежанцаў, прайшоў стыхійны мітынг. Некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх было нямала дзяцей, сталі з рукапіснымі плакатамі. На іх звароты да Папы Рымскага, Еўропы: «Ваша маўчанне забівае нас», «Мы хочам убачыць ваш гуманізм».
«Мы не вернемся ў Ірак. Дзеля будучыні нашых дзяцей мы хочам у Еўропу. Надыходзіць зіма, дзеці хварэюць, няўжо яны не могуць вырашыць наша пытанне», — распавядае адзін з бежанцаў.
«Мы хочам, каб нам адкрылі дарогу. Пашкадуйце нашых дзяцей», — кажаце яшчэ адзін выхадзец з іракскага Курдыстана.
Бежанцы спадзяюцца, што іх заклікі будуць пачутыя.
Звязда, 3 снежня 2021