"У Еўропе прыняты прынцып: калі чалавек бяжыць ад вайны і любым спосабам дабраўся да Германіі, Францыі, Бельгіі, ён мае права на прыстанішча. Калі чалавек атрымлівае палітычнае прыстанішча, яму належыць нармальны сацпакет, які дае магчымасць жыць на сярэднееўрапейскім узроўні. Людзі з Афганістана, Ірака і іншых краін ідуць туды за еўрапейскімі каштоўнасцямі і еўрапейскім пакетам. Яны разумеюць, што самі не змогуць упісацца ў Еўропу, але іх дзеці, атрымліваючы навучанне ў еўрапейскіх школах, вырастаючы на вуліцах еўрапейскіх гарадоў, упішуцца, - адзначыў аналітык. - Калі мы гаворым аб крызісе на граніцы, трэба разумець, што гэта не канфлікт паміж Еўропай і Беларуссю, а канфлікт з некалькімі перыферыйнымі краінамі. Польшча прыняла іншае заканадаўства. Яна забараніла людзям, якія аказаліся на тэрыторыі краіны, падаваць прашэнні аб палітычным прыстанішчы, бежанцаў аб`явілі злачынцамі, людзьмі, якія парушылі дзяржаўную граніцу".
Паводле слоў Юрыя Шаўцова, задача мігрантаў - праслізнуць праз Польшчу і дабрацца да Берліна. "Да гэтага імкнуцца ўмоўныя курды. Асесці ў Польшчы яны не хочуць. Польшча - гэта не Еўропа. Гэта нацыяналістычнае грамадства. Ад нацыяналізму Еўропа ў цэлым даўно адмовілася. Але Польшча і шэраг постсавецкіх краін ідуць шляхам нацыяналізму і робяць тое, што асуджае Брусель. Ён патрабуе ад Польшчы выканання еўрапейскага заканадаўства, на падставе чаго - канфлікт. Папа Рымскі і польскі касцёл таксама асудзілі тыя зверствы, якія дапускае Польшча на граніцы з Беларуссю ў адносінах да гэтых няшчасных людзей", - сказаў эксперт.
На думку дырэктара Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі, Польшча жыве нейкімі жудаснымі ўяўленнямі пра сябе і рэальнасць. "Учыняючы зверствы на граніцы, яны парушаюць еўрапейскія і хрысціянскія каштоўнасці. Калі наш пагранічнік аддае сваю ежу курдскаму дзіцяці, ён еўрапеец, а палякі - не", - лічыць палітолаг.
10 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
10 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА