Паводле яго Захарава, у перыяд з мая па кастрычнік на рынку працы, як правіла, адчуваецца дэфіцыт кадраў з сярэдняй або больш нізкай кваліфікацыяй
«Значная частка людзей з невысокай кваліфікацыяй сыходзяць з працы вясной, а ў наступны раз пачынаюць яе шукаць толькі ўвосень. Да восені яны аддаюць перавагу паехаць на дачу ці ў вёску, дзе садзяць, а потым выкопваюць бульбу. У выніку ў працадаўцаў заўсёды павышаны попыт у летні час на людзей сярэдняй і нізкай кваліфікацыі, а прэтэндэнтаў на рынку недастаткова. Гэта значыць з мая па кастрычнік ідэальны час, а потым канкурэнцыя рэзка расце», — патлумачыў Аляксей Захараў.
Ён дадаў, што летам можна атрымаць больш высокую зарплату, чым у іншы час года.
«Чым менш суіскальнікаў, тым прапанаваная зарплата больш. Менавіта цяпер для звычайнага чалавека ідэальны час для таго, каб шукаць працу. Значная частка людзей аддае перавагу летам адпачываць, адпаведна, і ў добрых, і ў не вельмі добрых кампаніях ёсць недахоп людзей», — адзначыў Аляксей Захараў.
Звязда, 21 чэрвеня 2021