Падраздзяленні дзяржаў АДКБ - Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана - прымуць удзел у камандна-штабным вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства - 2020". Яно пройдзе з 12 па 16 кастрычніка на палігоне Лосвіда ў Беларусі,
"На вучэнні будуць адпрацаваны пытанні падрыхтоўкі і вядзення міратворчай аперацыі Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ", - адзначылі ў прэс-службе.
Цяпер у Цэнтральнай ваеннай акрузе РФ прадаўжаецца планавая падрыхтоўка расійскіх падраздзяленняў да вучэння "Непарушнае братэрства - 2020", дадалі ў ваенным ведамстве.
15 верасня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
15 верасня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА