Па ўсіх выпадках гвалту і перавышэння паўнамоцтваў з боку міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў правядзе праверкі пасля стабілізацыі сітуацыі ў краіне
Пра гэта заявіў 16 жніўня журналістам міністр унутраных спраў Юрый Караеў на мітынгу на плошчы Незалежнасці ў Мінску.
"Гэта вельмі дрэнна, я супраць гэтага. Так быць не павінна. Па ўсіх выпадках мы будзем разбірацца. Не цяпер, а калі усё сцішыцца", - сказаў Юрый Караеў.