https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 66 213 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 58 290 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 20 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 66 213 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 199 317 тэстаў на каранавірус.

58 290 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 503 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 14,5 млн чалавек, пры гэтым больш за 606 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 3,7 млн заражаных, Бразілія — больш за 2 млн, Індыя — больш за 1,1 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 20 ліпеня 2020
 
Дата публикации:20.07.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:259
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме