https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СААЗ: Беларусь робіць усё неабходнае дзеля прадухілення масавай эпідэміі


Афіцыйны дакумент СААЗ апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) выказала сваё меркаванне з нагоды прымаемых у Беларусі мер па барацьбе з каранавірусам. Менавіта іх невыкананнем Расія абгрунтавала закрыццё мяжы з нашай краінай. 

СААЗ выказвае падтрымку і салідарнасць у дачыненні да мер, што прымаюцца ў Беларусі ў цяперашні час для барацьбы з COVID-19. Арганізацыя высока ацэньвае своечасовы і абгрунтаваны падыход сістэмы аховы здароўя Беларусі да гэтай надзвычайнай сітуацыі. Значныя намаганні і рэсурсы сістэмы аховы здароўя былі накіраваны на ранняе выяўленне выпадкаў заражэння COVID-19 з выкарыстаннем лабараторнай дыягностыкі, ізаляцыю, аказанне дапамогі пацыентам і адсочванне кантактаў. Гэта ключавыя меры, рэкамендуемыя СААЗ, для таго, каб спыніць перадачу і прадухіліць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі.

Адзначаецца адкрытасць Беларусі ў абмене інфармацыяй па COVID-19 і своечасовае прадастаўленне справаздачнасці СААЗ у адпаведнасці з Міжнароднымі медыка-санітарнымі правіламі, што вельмі важна для каардынацыі намаганняў усіх краін у глабальным маштабе. Таксама адзначана рэгулярнае прадастаўленне Міністэрствам аховы здароўя Беларусі інфармацыі аб развіцці сітуацыі, рэкамендуемых мерах абароны і прадпрымаемых мерах насельніцтву краіны.

Своечасовае інфармаванне і ўцягванне насельніцтва ў процідзеянне распаўсюджванню COVID-19 з`яўляецца важным фактарам у вырашэнні гэтай няпростай праблемы.

На дадзеным этапе пры адсутнасці ў краіне некантралюемай перадачы інфекцыі сярод насельніцтва, меры, што прымаюцца Беларуссю, заснаваныя на ацэнцы існуючых рызык і адпавядаюць рэкамендацыям СААЗ.

СААЗ лічыць, што ўвядзенне абмежаванняў на перамяшчэнне людзей і тавараў у перыяды надзвычайных сітуацыі ў галіне аховы здароўя ў большасці выпадкаў не з`яўляецца эфектыўнай мерай і можа адцягваць рэсурсы ад іншых мерапрыемстваў.

Увядзенне значных абмежаванняў на міжнародныя перавозкі можа быць апраўдана ў пачатку ўспышкі, паколькі можа даць краінам неабходны час для аператыўнага прыняцця эфектыўных мер па забеспячэнні гатоўнасці

СААЗ заклікае ўсе краіны падрыхтаваць кадравыя рэсурсы і службы аховы здароўя да магчымага далейшага росту і распаўсюджванню COVID-19. Усе краіны павінны ацэньваць ўзровень рызыкі, з якой яны сутыкаюцца, прымальнасць гэтых мер для грамадства пры звядзенні да мінімуму эканамічных, грамадскіх і сацыяльных наступстваў.

Нагадаем, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі пацверджаныя 36 выпадкаў каранавіруса COVID-19. Сёння на нарадзе ўрада міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік паведаміў, што за мінулыя суткі ў краіне не выяўлена новых выпадкаў каранавіруса COVID-19, частка пацыентаў рыхтуецца да выпіскі, у іх атрыманы першыя адмоўныя тэсты.

16 сакавіка ўрад Расіі прыняў рашэнне аб абмежаванні ўезду ў Расійскую Федэрацыю з тэрыторыі Беларусі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, змагацца з вірусам тэрытарыяльна немагчыма, асабліва ў глабалізаваным свеце. 

Звязда, 17 сакавіка 2020
 
Дата публикации:17.03.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:216
 
Ключевые слова:
Граница Россия ВОЗ Коронавирус Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме