https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2020 годзе чакаецца шмат экстрэмальных з`яў надвор`я


Шмат экстрэмальных з`яў надвор`я чакаецца ў 2020 годзе і наступныя дзесяцігоддзі, паведамляецца на сайце Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА).
З такой заявай выступіў генеральны сакратар СМА Петэры Таалас. Ён таксама папярэдзіў, што калі не прымаць меры па абмежаванні выкідаў парніковых газаў, то да канца стагоддзя сярэдняя тэмпература павысіцца на 3-5 градусаў Цэльсія.

"З часоў даіндустрыяльнай эпохі сярэдняя глабальная тэмпература паднялася на 1,1 градуса, а награванне акіяна дасягнула рэкорднага ўзроўню, - дадаў Петэры Таалас. - На жаль, чакаецца шмат экстрэмальных з`яў надвор`я на працягу 2020 года і наступных дзесяцігоддзяў, чаму садзейнічаюць рэкордныя ўзроўні парніковых газаў, якія ўтрымліваюць цяпло ў атмасферы".

Паводле даных даследчыкаў, 2019 год стаў другім самым гарачым годам, цяплейшым быў толькі 2016-ы. З 1980-х гадоў кожнае дзесяцігоддзе было цяплейшае за папярэдняе. Сярэднія тэмпературы за пяцігадовы (2015-2019) і дзесяцігадовы (2010-2019) перыяды былі самымі высокімі за ўсю гісторыю назіранняў. Мінулы год і дзесяцігоддзе характарызуецца імклівым раставаннем ледзянога пакрыва, павышэннем узроўню мора да рэкордных значэнняў, награваннем акіяна, а таксама экстрэмальнымі з`явамі надвор`я. Усё гэта аказала сур`ёзны негатыўны ўплыў на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце ААН, у Парыжскім пагадненні па клімаце дзяржавы абавязаліся ўтрымаць павышэнне тэмпературы ў межах 1,5 градуса. Калі гэтага не адбудзецца, папярэджваюць навукоўцы, чалавецтва чакаюць катастрафічныя наступствы і многія часткі планеты стануць незаселенымі.

16 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.01.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Глобальное потепление Погоды Исследования Парниковые газы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме