https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава копій старадаўніх мапаў адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі


Выстава "Беларусь на старадаўніх геаграфічных мапах" на палях фестывалю "Прадмова" адкрылася 14 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамілі ў установе.
У экспазіцыі прадставяць больш за 30 мапаў, выкананых на акварэльнай паперы з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій, што дазваляе максімальна дакладна прайграць іх аўтэнтычнасць і зрабіць практычна неадрознымі ад арыгінала.

На выставе будуць паказаны геаграфічныя мапы Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Еўропы і свету. Старажытныя геаграфічныя мапы ўяўляюць сабой унікальныя гістарычныя артэфакты.

"У іх, як і на карцінах вялікіх мастакоў або ў архітэктурных шэдэўрах, мы бачым матэрыяльны злепак мінулага, час можа спыніцца. Копіі геаграфічных мапаў, па сутнасці, трансфармуюць у сваім візуальным вобразе ўвесь жыццёвы досвед іх стваральнікаў, - адзначылі арганізатары. - Сваімі рукамі сярэднявечныя картографы і мастакі стварылі для нас не проста геаграфічныя мапы, а своеасаблівыя парталы для перамяшчэння, візуальную машыну часу, якая пераносіць нас у мінулае".

Праект "Беларусь на старадаўніх геаграфічных мапах" будзе працаваць па 9 ліпеня.

Арганізатарамі выставы выступаюць Нацыянальны гістарычны музей, таварыства "Беларуская філасофская прастора", Лятучы ўніверсітэт, выдавецкі цэнтр "Эканомпрэс".

Звязда, 15 червеня 2019
 
Дата публикации:15.06.2019
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:244
 
Ключевые слова:
География Картография Музеи Беларуси Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме