Якія падзеі адбыліся 22 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 22 снежня
У 1264 годзе быў падпісаны князем Гердзенем мірны і гандлёвы дагавор Полацка з Рыгай і Лівонскім ордэнам.
У 1917 годзе ў Мінску быў створаны Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з`езду.
У 1918 годзе ў Мінску заснаваны Беларускі савецкі тэатр.
У 1932 годзе афіцыйна зарэгістравана Таварыства беларускай асветы, створанае ў Вільні.
У 1989 годзе была заснавана Беларуская федэрацыя футбола.
Хто нарадзіўся 22 снежня
1922 год: Алена Васілевіч, беларуская пісьменніца.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Джакама Пучыні, рускі пісьменнік Эдуард Успенскі і французская спявачка Ванэса Парады.
22 снежня ў народным календары
Сёння адзначаецца праваслаўнае свята, усталяванае ў гонар зачацця святой Ганнай Багародзіцы. Ганне маліліся пры бясплоддзі.
У народным календары гэты дзень называгі Ганна Цёмная або Ганна Зімовая. Лічылася, што сённяшняя ноч самая доўгая, а дзень самы кароткі. 22 снежня з дому імкнуліся не выходзіць, таму што гэта было небяспечна: у маразы ваўкі блізка падыходзілі да вёскі.
Па шэрані на дрэвах вызначалі, будзе год ураджайны ці не. Таксама калі ёсць шэрань і пахмурна, апошні дзень года будзе цёплым і нянасным.
Sputnik, 22 снежня 2018
Sputnik, 22 снежня 2018