Праект накіраваны на развіццё камунікатыўных здольнасцяў у дзяцей з цяжкімі захворваннямі. Аўтарам ініцыятывы выступіла дацэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук Таццяна Сініца.
Пяць спецыялістаў, уключаючы Таццяну, аказваюць дапамогу сем`ям, у якіх выхоўваюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. З падапечнымі індывідуальна праводзяцца заняткі па спецыяльна распрацаванай праграме ўзаемадзеяння. Удзельнікамі навучальнага працэсу з`яўляюцца таксама бацькі, якім спецыялісты дапамагаюць наладзіць кантакт са сваімі дзецьмі.
Ідэя стварэння праекта з`явілася ў Таццяны Сініцы пяць гадоў таму. Для яго рэалізацыі яна прайшла навучанне ў сацыяльнай школе “Карытас” у Санкт-Пецярбургу, прыняла ўдзел у некалькіх канферэнцыях і наведала цэнтры, якія займаюцца падобнай дзейнасцю ў Расіі.
Таксама праект БДУ “free MOWA” атрымаў фінансавую падтрымку для далейшага развіцця. На гэтыя сродкі Таццяна Сініца плануе набыць спецыяльныя камунікатыўныя прылады для дзяцей і абсталяваць памяшканне для заняткаў. У перспектыве каманда праекта спадзяецца дапамагаць і дарослым людзям, якія перанеслі інсульт і іншыя цяжкія захворванні.
Усяго ў фінале конкурсу Social Weekend было прадстаўлена 17 праектаў.
Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend праводзіцца больш за пяць гадоў. Штогод журы ацэньвае сотні унікальных прапаноў. Паўдзельнічаць у ім можа любы аўтар сацыяльна значнага праекта.
Арганізатарам конкурсу выступіў сацыяльны фонд “Добра”
Надзея Нікалаева
Звязда, 23 снежня 2018
Звязда, 23 снежня 2018