https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Узбекістан будуць дапамагаць адзін аднаму ў падрыхтоўцы спартоўцаў


Аб гэтым заявіў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.
Па выніках перагавораў Прэзідэнтаў Беларусі і Узбекістана ў Ташкенце бакі падпісалі некалькі дакументаў у спартыўнай і турыстычнай галінах. Так, заключана праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі спорту і план мерапрыемстваў па развіццю супрацоўніцтва ў сферы турызму на 2024-2025 гады.

«У першую чаргу мы робім акцэнт на развіцці зімовых відаў спорту. У нас вельмі добра развіты біятлон, хакей, фрыстайл (мы традыцыйна адна з наймацнейшых зборных на еўрапейскім кантыненце). Таму ва ўзбекскага боку была просьба аказаць садзейнічанне ў падрыхтоўцы спартсменаў менавіта ў гэтых відах спорту. У сваю чаргу мы зацікаўлены ў садзейнічанні па відах спорту, якія традыцыйна развіты ва Узбекістане: гэта бокс, тхэквандо, адзінаборствы. Такая сумесная інтэграцыя, я думаю, прывядзе да яшчэ больш высокага выніку пры выступленнях на міжнароднай арэне», — сказаў Сяргей Кавальчук.

Паводле яго слоў, вялікія перспектывы для супрацоўніцтва ёсць і ў сферы спартыўнай адукацыі. Расце і ўзаемны турыстычны паток паміж краінамі. «Толькі за апошні год колькасць грамадзян Беларусі, якія наведалі Узбекістан, вырасла ў тры разы», — заявіў міністр.

Звязда, 8 лютага 2024
 
Дата публикации:08.02.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Узбекистан Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме