https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША перавысіў 2,08 рубля на апошніх таргах жніўня


31 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0002 рубля (0,01%) і склаў 2,4320 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0040 рубля (0,19%) і склаў 2,0839 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0089 рубля (0,29%) і склаў 3,0618 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. Бараль маркі Brent трымаецца ў раёне 77,5 долара ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,0374 рубля і склаў 68,0447 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2018
 
Дата публикации:31.08.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:363
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме