Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0156 рубля (0,7%) і склаў 2,2532 рубля.
Курс долара вырас на 0,0017 рубля (0,09%) і склаў 1,9731 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0039 рубля (0,12%) і склаў 3,2706 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Бягучыя каціроўкі нафты маркі Brent — каля 47 долараў ЗША за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 пятніцы вырас на 13,66 капейкі, склаўшы 60,3792 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 ліпеня 2017
Мінск, 7 ліпеня 2017