https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падпісанне 8 снежня 1991 года пагаднення аб стварэнні СНД стала адпраўным пунктам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы


Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі лідарам краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў з нагоды 25-годдзя з дня ўтварэння СНД.
"За чвэрць стагоддзя, абапіраючыся на прынцыпы павагі да нацыянальных прыярытэтаў і свабоды волевыяўлення дзяржаў-удзельніц, Садружнасць сфарміравалася як сучасная рэгіянальная супольнасць, якая ўлічвае інтарэсы ўсіх бакоў", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што 16 верасня 2016 года прынята канцэптуальнае рашэнне аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій, якое вызначыла далейшыя шляхі яго развіцця. Лукашэнка перакананы, што гэта "ўмацуе аўтарытэт Садружнасці, зробіць яе яшчэ больш запатрабаваным і актуальным аб`яднаннем".

СНД была заснавана кіраўнікамі Беларусі, РСФСР і Украіны шляхам падпісання 8 снежня 1991 года ў Віскулях (Белавежская пушча) пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў, больш вядомага як Белавежскае пагадненне.

У дакуменце, які складаўся з прэамбулы і 14 артыкулаў, канстатавалася, што Саюз ССР спыняе сваё існаванне як суб`ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць. Аднак, грунтуючыся на гістарычнай супольнасці народаў, сувязях паміж імі, улічваючы двухбаковыя дагаворы, імкненне да дэмакратычнай прававой дзяржавы, намер развіваць свае адносіны на аснове ўзаемнага прызнання і павагі дзяржаўнага суверэнітэту, бакі дамовіліся аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

10 снежня 1991 года пагадненне было ратыфікавана Вярхоўнымі саветамі Беларусі і Украіны, а 12 снежня — Вярхоўным саветам Расіі.

Цяпер у СНД уваходзіць 11 дзяржаў: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна. Грузія пакінула Садружнасць пасля падзей у гэтай краіне ў 2008 годзе. Пра намер выйсці з аб`яднання неаднаразова заяўляла і Украіна.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2016
 
Дата публикации:08.12.2016
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:729
 
Ключевые слова:
Содружество Независимых Государств Суверенитет Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме