Выданне «Весці Ізраіль» апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook некралог і гістарычны кадр, на якім пажылы Фаерштэйн паказаны на фоне сваёй даваеннай фатаграфіі.
Ветэрану было 96 гадоў. Паводле інфармацыі партала IzRus, ён нарадзіўся 21 чэрвеня 1920 года. Фаерштэйн сустрэў пачатак вайны ў Пятым форце крэпасці. Пасля адступлення ён быў кантужаны і трапіў у палон. Выжыць удалося дзякуючы веданню татарскай мовы: падчас «селекцыі» ён назваўся крымскім татарынам Барысам Несцеравым.
У маі 1945 года ветэрана вызвалілі з фашысцкага палону і змясцілі ў савецкі фільтрацыйны лагер. Выйшаўшы адтуль, Фаерштэйн з`ехаў у Джанкой, дзе шмат гадоў працаваў настаўнікам у школе.
У 1990-х рэпатрыяваўся ў Ізраіль, дзе да апошніх дзён быў актывістам ветэранскай арганізацыі і арганізатарам шахматна-шашачных турніраў.
Звязда, 24 жніўня 2016