https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вірус Зіка ў хуткім часе можа з`явіцца ў краінах Афрыкі і Азіі - СААЗ


Аб гэтым паведамляе Цэнтр навін ААН.
У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) папярэдзілі, што вірус ліхаманкі Зіка, які звязваюць з успышкай мікрацэфаліі ў Лацінскай Амерыцы, можа з`явіцца ў краінах Афрыкі і Азіі.

Назіраецца імклівы рост колькасці выпадкаў захворвання. Узнікае небяспека распаўсюджвання віруса не толькі ў краінах Лацінскай Амерыкі, але і ў Афрыцы і Азіі, дзе самыя высокія паказчыкі нараджальнасці ў свеце.

Зыходзячы з гэтага, СААЗ аб`явіла вірус Зіка пагрозай сусветнага маштабу.

Занепакоенасць наконт віруса Зіка звязана з паведамленнямі аб росце выпадкаў мікрацэфаліі - нараджэнні дзяцей з анамальна маленькай галавой. Гэта адносна рэдкае захворванне. У цэлым 80 працэнтаў тых, хто заразіліся вірусам Зіка, не праяўляюць ніякіх сімптомаў.

На сённяшні дзень вірус Зіка ўяўляе надзвычайную сітуацыю ў галіне аховы здароўя ў 25 краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) аб`явіў аб гатоўнасці дапамагчы ўладам гэтых краін справіцца з новым выклікам.

Паколькі вірус распаўсюджваецца імкліва і ахоплівае ўсё новыя раёны, неабходна прымаць самыя элементарныя меры па ахове ад укуса небяспечнага камара.

У сувязі з гэтым эксперты ЮНІСЕФ сумесна з уладамі Бразіліі наладжваюць дастаўку ў аддаленыя раёны краіны прыложкавых сетак і адзення, якое максімальна закрывае цела. Праводзяцца работы па ўстаноўцы сетак на вокны і дзверы. На меры па барацьбе з вірусам Зіка ў рэгіёне ЮНІСЕФ запрасіў $9 млн.

3 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2016
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:608
 
Ключевые слова:
Вирус Зика Пандемия Микроцефалия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме