https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Моцны землятрус адбыўся ў Таджыкістане


7 снежня на тэрыторыі Рэспублікі Таджыкістан у 12.50 па мясцовым часе зарэгістраваны моцны землятрус.
Паводле даных Геафізічнай службы Акадэміі навук краіны, эпіцэнтр землятруса знаходзіўся за 357 км на паўднёвы ўсход ад горада Душанбэ і за 22 км ад Сарэзскага возера. Інтэнсіўнасць штуршкоў у эпіцэнтры складала 7,8 бала, на Сарэзскім возеры - 5-6 балаў, у горадзе Душанбэ - 3-4 балы.

Згодна з папярэднімі данымі Камітэта па надзвычайных сітуацыях і грамадзянскай абароне пры ўрадзе Таджыкістана, землятрусам на тэрыторыі Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці (ГБАВ) нанесены значны матэрыяльны ўрон.

У прыватнасці, у вёсцы Гудара розныя траўмы атрымалі 10 чалавек, пацярпелі жылыя дамы і падсобныя гаспадаркі. У мястэчку Булункул Мургабскага раёна таксама нанесены ўрон жылым дамам і падсобным гаспадаркам. На 432-м км аўтатрасы Душанбэ-Харог і на 452-м км гэтай жа аўтатрасы ў выніку каменяпаду перакрыты рух аўтатранспарту. На 462-м км аўтатрасы Душанбэ-Харог у вёсцы Хехекі пад каменяпад трапіў грузавы аўтамабіль, вадзіцель загінуў.

Акрамя таго, на 467-м км гэтай жа аўтатрасы ў выніку каменяпаду пацярпелі яшчэ два грузавыя аўтамабілі. Аказанне першай дапамогі пацярпелым у ГБАВ знаходзіцца пад непасрэдным кантролем прэзідэнта краіны.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў ГБАВ створана спецыяльная аператыўная рабочая група з ліку першых кіраўнікоў адпаведных міністэрстваў і ведамстваў краіны, мясцовых выканаўчых органаў дзяржаўнай улады, якая займаецца ўдакладненнем колькасці ахвяр і маштабаў разбурэнняў, а таксама аказаннем дапамогі пацярпелым.

7 снежня 2015, Душанбэ
БЕЛТА - Ховар
 
Дата публикации:07.12.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:609
 
Ключевые слова:
Горный Бадахшан Таджикистан Землетрясение Природный катаклизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме