https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінсельгасхарч Беларусі паведаміў пра новыя ўспышкі АЧС у Літве


Пра гэта паведамляе дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі са спасылкай на звесткі Міжнароднага эпізаатычнага бюро на 24 ліпеня.
На тэрыторыі Вільнюскага і Уценскага паветаў Літвы зафіксаваныя новыя ўспышкі афрыканскай чумы свіней.

У сувязі з гэтым дэпартамент даручыў прыняць дадатковыя меры па недапушчэнні ўвозу з Літвы: жывых свіней; спермы кныроў; свініны, у тым ліку мяса дзікоў, і прадуктаў яе перапрацоўкі; скураной, рогакапытнай і кішэчнай сыравіны; шчаціння; паляўнічых трафеяў успрымальных да АЧС жывёл; кармоў і кармавых дабавак для жывёл жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы; кармоў і кармавых дабавак для катоў і сабак, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку пры тэмпературы не ніжэйшай за 70 градусаў на працягу не менш як 20 хвілін; былога ва ўжыванні абсталявання для транспарціроўкі свіней і сыравіны жывёльнага паходжання, утрымання, зарэзу і разбірання свіней. З Вільнюскага і Уценскага паветаў дадаткова забаронены ўвоз кармоў і кармавых дабавак для жывёл расліннага паходжання.

"Адначасова неабходна прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай засцярогі буйных свінаводчых комплексаў, а таксама свінаводчых ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці", — гаворыцца ў паведамленні дэпартамента.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2015
 
Дата публикации:03.08.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:805
 
Ключевые слова:
Литва АЧС Эпизоотия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме