Як адзначае ТАСС, ахвярамі выбуху ў тайландскай сталіцы сталі 27 чалавек, у тым ліку некалькі іншаземцаў. У паліцэйскім шпіталі Бангкока, куды дастаўляюць параненых, заявілі, што большасць пацярпелых - турысты з Кітая. Разам з тым, паводле даных агенцтва Кіёда, у час выбуху таксама атрымалі раненні грамадзяне Японіі.
Выбух прагрымеў сёння ў цэнтры Бангкока насупраць месца, дзе многія вернікі ўзносяць свае малітвы індуісцкаму богу Эравану. Гэта свяцілішча пабудавана побач з аднайменным гандлёвым комплексам. Тут заўсёды людна, паколькі тут праходзяць таксама разнастайныя паказы, папулярныя ў мясцовых жыхароў і турыстаў.
Месца выбуху ачэплена паліцыяй і ўзброенымі сіламі. Закрыты ўсе бліжэйшыя станцыі метро.
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА