У склад дэлегацыі ўваходзяць намеснікі міністраў эканомікі, энергетыкі, старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па эканамічнай палітыцы, прадстаўнікі ПРААН і беларускага пасольства ў Парыжы, паведамляе прэс-служба МЗС.
Адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі ў Федэрацыі французскіх акцыянераў у сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства (IGD), Грамадскім аб`яднанні па працы з інвестыцыямі ў медыцынскую сферу (ANAP). Праведзены сустрэчы членаў дэлегацыі з шэрагам буйных французскіх кампаній, зацікаўленых у рэалізацыі інвестыцыйных інфраструктурных праектаў у Беларусі ў межах дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
Візіт арганізаваны Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі пры садзеянні пасольства Беларусі ў Францыі ў межах праграмы праекта ЕС/ПРААН "Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў галіне прымянення механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь" з мэтай азнаямлення прадстаўнікоў дзяржорганаў Беларусі з вопытам развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Францыі.
Мінск, 17 верасня 2015
Мінск, 17 верасня 2015