Як паведамляе прэс-служба Выканкама Садружнасці, у прыватнасці, эксперты разгледзяць праекты рашэнняў аб базавых арганізацыях краін СНД па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне размініравання для ўзброеных сіл і ў галіне даследавання праблем ваеннай метралогіі і метралагічнага забеспячэння ўзброеных сіл.
Будзе таксама дапрацаваны праект Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне абмену геапрасторавай інфармацыяй у інтарэсах узброеных сіл дзяржаў Садружнасці. У лютым гэтага года дакумент быў узгоднены на пасяджэнні экспертнай групы ў Выканкаме СНД і накіраваны на ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне, падчас якога да тэксту паступілі заўвагі Беларусі і Казахстана. У сувязі з гэтым з`явілася неабходнасць яго дапрацоўкі.
Патрэбнасць у распрацоўцы і прыняцці пагаднення прадыктавана неабходнасцю аб`яднання намаганняў у абмене геапрасторавай інфармацыяй у інтарэсах узброеных сіл краін Садружнасці і ў мэтах развіцця адзінай інфармацыйнай прасторы.
Як адзначаюць у Выканкаме СНД, прыняцце дакумента дасць магчымасць вырашыць цяжкасці па тапагеадэзічным і навігацыйным забеспячэнні ўзброеных сіл краін Садружнасці як пры падрыхтоўцы, так і падчас правядзення сумесных мерапрыемстваў і паўсядзённай дзейнасці войскаў.
Пасля канчатковага ўзгаднення праекты дакументаў будуць ва ўстаноўленым парадку ўнесеныя на разгляд вышэйшых органаў СНД.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2015
Мінск, 26 ліпеня 2015