"Сёння ніводная краіна не застрахавана ад таго, што на яе тэрыторыі могуць быць учынены тэрарыстычныя акты, у тым ліку каб адпомсціць за нейкія заявы палітыкаў, - сказаў Мікалай Бардзюжа. - Гэта праблема для ўсіх нас актуальная, тым больш што ў складзе баявых атрадаў Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта і "Талібан" ваюе шмат выхадцаў з Таджыкістана, Кыргызстана. Тое, што гэтыя асобы будуць вяртацца, і тое, што яны будуць гатовы са зброяй у руках выконваць заказы кіраўнікоў, у тым ліку па палітычнай дэстабілізацыі сітуацыі на постсавецкай прасторы, гэта адназначна".
Генеральны сакратар падкрэсліў, што АДКБ непакоіць дзейнасць тэрарыстычных экстрэмісцкіх арганізацый, у тым ліку іх спробы ажыццявіць экспансію ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. "Я маю на ўвазе вяртанне баевікоў у свае дзяржавы. Затрыманні тых, хто ваяваў у Сірыі і Іраку, ужо былі ў Таджыкістане, Кыргызстане і Расіі", - дадаў Мікалай Бардзюжа.
19 сакавіка 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
19 сакавіка 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА