https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маладая мінчанка спрабавала дапамагчы іракцу нелегальна перасячы беларуска-латвійскую мяжу


Раніцай 7 студзеня полацкія памежнікі перапынілі незаконны маршрут да мяжы грамадзяніна Ірака і жыхаркі Мінска.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, мужчыну і жанчыну выявілі падчас праверкі рэйсавага аўтобуса зносінамі Верхнядзвінск — Асвея. У іх адсутнічалі дакументы на права знаходжання ў пагранічнай зоне. 

Пазней пры асабістым аглядзе ў іракца былі знойдзены карты мясцовасці, ноўтбук, дзве медыцынскія страхоўкі, розныя пасведчанні, грошы. Іншаземец не стаў утойваць, што асноўнай мэтай яго паездкі ў прыгранічча было жаданне незаконна перасячы дзяржаўную мяжу. А вось беларуска аказвала яму садзейнічанне. 

Мінчанка 1993 года нараджэння прызнаная парушальніцай дзяржмяжы і пагранічнага рэжыму. Ёй давядзецца заплаціць штраф. 25-гадовы грамадзянін Ірака таксама аформлены парушальнікам дзяржмяжы, для далейшага разбору ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Полацкага пагранічнага атрада.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 студзеня 2015
 
Дата публикации:08.01.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:743
 
Ключевые слова:
Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме