https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзмітрый Мядзведзеў: Казаць аб тэрмінах спецаперацыі некарэктна


Палітык адзначае, што НАТА непасрэдна ўдзельнічае ва ўкраінскім канфлікце, і Расія ваюе не з украінскім рэжымам, а з арміяй альянсу.
Ацэнкі ходу і тэрмінаў расійскай спецаперацыі ва Украіне можа даваць Вярхоўны галоўнакамандуючы, пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

"Па тэрмінах, я спадзяюся, вы не чакаеце ад мяне адказу на гэтае пытанне, таму што гэта будзе некарэктна. Не будзем забягаць наперад", - сказаў ён у інтэрв’ю вядучым расійскім СМІ.

Мядзведзеў растлумачыў, што Расія ваюе не з украінскім рэжымам, а з 3,6-мільённай арміяй НАТА. Альянс непасрэдна ўдзельнічае ва ўкраінскім канфлікце, пастаўляючы тэхніку, сродкі паражэння і грошы.

Палітык адзначыў, што з пункту гледжання законаў вайны пастаўкі зброі не з’яўляюцца ўцягваннем у канфлікт. Аднак у выпадку, калі разам з гэтым узбраеннем прыбываюць ваенныя спецыялісты, то гэта з’яўляецца прамым доказам уцягвання ў канфлікт пэўнай краіны. Гэтыя вайскоўцы з’яўляюцца легальнай цэллю і павінны быць знішчаны.

"Ніяк інакш", - падкрэсліў ён.

Дайсці да Кіева

Аднак, паводле яго слоў, у СВА нельга выключаць нічога і пры неабходнасці ісці да Кіева ці Львова, каб "вынішчыць гэтую заразу".
Палітык мяркуе, што адна з мэт спецаперацыі – стварэнне "санітарнай зоны".

"Выкінуць усіх замежнікаў, якія там (на тэрыторыі Расіі) знаходзяцца, у шырокім сэнсе гэтага слова, стварыць санітарную паласу, якая не дазволіць ужываць якія-небудзь віды зброі, якая працуе на сярэдніх і кароткіх дыстанцыях, гэта значыць кіламетраў 70–100, дэмілітарызаваць яе, калі казаць аб ваеннай кампаненце", - сказаў Мядзведзеў. Калі гэтых мер будзе недастаткова, то тады давядзецца "прымаць нейкія іншыя рашэнні".

Намеснік старшыні Савета бяспекі таксама заявіў, што заходні свет ненавідзіць не асобных кіраўнікоў у Расіі, а ўсіх расіян, і змагаецца з грамадзянамі краіны. Гэта праяўляецца ў санкцыях і абмежаваннях, якія ўводзяцца Захадам.

Выкарыстанне зброі са збедненым уранам

Мядзведзеў таксама закрануў тэму паставак Кіеву ўзбраенняў са збедненым уранам, аб якіх нядаўна заявіла Мінабароны Брытаніі.
Паводле яго слоў, "гэта не ядзерная зброя ў вузкім сэнсе гэтага слова, але гэта зброя з ядзерным следам". У вайне галоўнае – знішчыць праціўніка, аднак праблема ў тым, што наступствы выкарыстання такой зброі могуць быць вельмі цяжкія. Палітык парэкамендаваў украінскаму насельніцтву задумацца, наколькі мэтазгодна ўжыванне такога тыпу ўзбраенняў.

Мінск, 24 сакавіка 2023
Sputnik
 
Дата публикации:24.03.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:204
 
Ключевые слова:
Россия НАТО Украина Спецоперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме