З прапановай аб арганізацыі сталай прысутнасьці расейскіх караблёў у Міжземным моры раней выступаў міністар абароны Сяргей Шайгу.
У 1992 годзе, пасьля распаду Савецкага Саюзу, Масква вярнула ў парты прыпіскі некалькі дзясяткаў караблёў, якія стала знаходзіліся ў Міжземным моры.
Крытыкі цяперашніх намераў Расеі сьцьвярджаюць, што Вайскова-морскі флёт ня мае магчымасьцяў для забесьпячэньня сталай прысутнасьці караблёў ў Міжземным моры.
Радыё Свабода, 17 сакавіка 2013