Спецыялісты ўпэўнены, што пазітыўны эфект ад гэтых генаў можна ўжыць і ў дачыненні да чалавека. "Такім чынам, некаторыя слімакі могуць павялічваць працягласць свайго жыцця з 3 гадоў да 23. Калі перанесці гэта на чалавека, то яго працягласць вырасла б з 70 гадоў амаль да 500", — кажа малекулярны біёлаг з Універсітэта Саншайн Коаст доктар Скот Камінс.
Цяпер доктар Камінс спрабуе выявіць гены і нейрагармоны, якія выклікаюць сонны стан у слімакоў у летні перыяд, калі гэтыя жывёлы проста засынаюць на некалькі месяцаў у спякотным клімаце.
Адзначаецца, што набор генаў чалавека амаль на 50% падобны на генны састаў слімакоў, таму не выключана, што і ў людзей ёсць "гены спячкі". Новае адкрыццё можа падарыць чалавецтву сродкі для тармажэння старэння і ўвядзення ў стан анабіёзу.
Звязда, 30 студзеня 2013