Псіхолаг назвала розныя паведамленні аб быццам бы бяспечнай норме алкаголю небяспечнай хлуснёй, якая загубіла вялізную колькасць людзей.
«Існуе мноства даследаванняў, якія абверглі ўсе заявы, што спіртное нібыта садзейнічае прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, дэменцыі і агульнаму аздараўленню арганізма. Але яшчэ ў мінулым годзе СААЗ нават апублікавала інфармацыю, што алкаголь у любых колькасцях небяспечны для здароўя, таму бяспечнай дозы проста не існуе», — адзначыла спецыяліст.
Як сказала псіхолаг, «норму» алкаголю часцей за ўсё вызначае грамадства, нацыянальныя традыцыі ці наяўнасць у чалавека трывожных расстройстваў. Паводле яе слоў, чалавеку без трывожнасці і траўмы адхіленасці моцныя напоі наогул нецікавыя, а той стан, які ён адчувае падчас іх ужывання, яму не падабаецца.
«Бакал віна за абедам, як прынята ў італьянцаў ці французаў, таксама негатыўна ўплывае на здароўе. Еўрапейскія дзяржавы выдзяляюць вялізныя датацыі на барацьбу з алкагалізмам. Ёсць нават такое паняцце, як міжземнаморскі пояс цырозу печані», — папярэдзіла Мірашнічэнка.
Раней прафесар кафедры вінаградарства і эналогіі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэйвісе Эндру Уотэрхаўс назваў алкаголь, які правакавуе найгоршае пахмелле. Паводле яго слоў, да галаўнога болю і млоснасці раніцой пасля злоўжывання спіртнымі напоямі часцей за ўсё прыводзяць якраз добрыя чырвоныя віны.
Звязда, 28 снежня 2024