https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Медыцынская маска эфектыўная ў 95% і больш выпадкаў


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў праграме «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1».
«Медыцынская маска эфектыўная ў 95% і больш выпадкаў. Калі мы гарым аб марлевай павязцы, то, вядома, эфектыўнасць нашмат ніжэй — 50% і вышэй», — сказаў Аляксандр Тарасенка.

Паводле яго слоў, медыцынскія маскі ў першую чаргу патрэбныя тым, хто адчувае тыя ці іншыя праявы вострых рэспіраторных інфекцый. «Гэта цалкам можа быць і COVID-19. Па назіраннях, якія мы праводзім на працягу двух гадоў, вельмі шмат насельніцтва пераносіць гэта захворванне ў бессімптомнай форме. Таму гаварыць з упэўненасцю, што не хворы, нельга», — адзначыў намеснік міністра.

«Таму мы рэкамендуем нашэнне масак у грамадскіх месцах як тым, хто адчувае недамаганне, так і тым, хто адчувае сябе здавальняюча», — сказаў Аляксандр Тарасенка.

Звязда, 24 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:24.10.2021
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:179
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Профилактика Медицинская маска
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме