https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Названыя «карысныя» прадукты, якія насамрэч шкодныя


Дыетолаг і фітнес-трэнер Святлана Панчанка распавяла пра шкоду прадуктаў, якія звычайна ўключаюць у спісы самых карысных.
Паводле яе слоў, трэба старанна выбіраць сухафрукты. «Для бляску і мяккасці ў іх вельмі часта дадаюць тлушч і гліцэрын, а для паскарэння працэсу сушкі выкарыстоўваюць тунэльныя печы і нават бензінавыя гарэлкі», — патлумачыла эксперт.

Арэхі ўтрымліваюць вялікую колькасць фіцінавай кіслаты, якая перашкаджае засваенню мінералаў, адзначыла Панчанка. Акрамя таго, арэхі ставяцца да алергенных прадуктаў і пакрываюцца цвіллю пры няправільным захоўванні.

«Гранола вельмі часта змяшчае цукар або цукразаменнікі на фруктозе, што таксама павышае каларыйнасць, больш за тое, фруктоза ў вялікіх колькасцях б’е па вашай печані», — папярэдзіла спецыяліст.

Крамныя ёгурты ўтрымоўваюць той жа цукар, а таксама раслінны тлушч, фарбавальнікі і кансерванты. «Практычна ўсе магазінныя ёгурты апрацаваны тэрмічна і пазбаўлены карыснай мікрафлоры, якая з’яўляецца адзінай прычынай для іх ужывання», — паведаміла Панчанка.

У спіс небяспечных «карысных» прадуктаў спецыяліст таксама ўключыла сыры, якія прадаюцца як «сырныя прадукты» (у ім могуць змяшчацца раслінныя віды алеяў і хлорысты кальцый «для паскарэння паспявання», соя, узмацняльнікі густу і араматызатары).

«Аматары мультызлакавых батончыкаў павінны ведаць, што ў іх склад часта ўваходзіць пальмавае масла, нізкаякасны шакалад, цукровы сіроп, штучныя араматызатары і мука», — растлумачыла дыетолаг.

Звязда, 29 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:29.10.2021
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:168
 
Ключевые слова:
Куфэрак здароўя Питание Диетология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме