https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дні карэйскага кіно пройдуць 17-20 лістапада ў Брэсце


Дні карэйскага кіно пройдуць з 17 па 20 лістапада ў Брэсце пры садзейнічанні пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі, паведаміў дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Брэстаблкінавідэапракат" Дзмітрый Сялюк.
Паказы адбудуцца ў кінатэатры "Беларусь" у малой зале.

Увазе брастаўчан і гасцей горада будзе прапанавана шэсць кінастужак рознай тэматыкі і жанраў, створаных у Рэспубліцы Карэя. Гэта гістарычная драма, сямейная, рамантычная і музычная камедыі, дэтэктыў-меладрама. Фільмы будуць ісці ў суправаджэнні субцітраў на рускай мове.

"Час для паказаў мы выбралі самы зручны для гледачоў. Так, у будныя дні - чацвер і пятніцу - сеансы пройдуць у 17.00 і 19.40 адпаведна. У суботу і нядзелю адбудзецца па два сеансы - у 16.00 і 19.40. Уваход на кінапаказы будзе свабодны, для прагляду патрэбна будзе толькі атрымаць у касе білет з нумарам месца ў глядзельнай зале. Спадзяёмся, што гэта культурная акцыя карэйскага пасольства выкліча інтарэс у шырокага кола гледачоў", - адзначыў Дзмітрый Сялюк.

Дні карэйскага кіно адкрые рамантычная камедыя "Педант".

Чакаецца, што ў цырымоніі адкрыцця прыме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Енг Хо.

Атмасферу свята дапоўняць музычныя нумары і дзясяткі карэйскіх ліхтарыкаў у фае кінатэатра. Там жа на працягу ўсіх кінапаказаў будзе дэманстравацца выстаўка жывапісу і твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Рэспублікі Карэя.

15 лістапада 2016, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2016
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:685
 
Ключевые слова:
Беларусь-Корея Кинематограф Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме