https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Што катэгарычна нельга захоўваць у Інтэрнэце


Як не расказаць усяму свету ўласныя сакрэты, у Міжнародны дзень Інтэрнэта расказалі спецыялісты Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных.
Персанальныя дадзеныя чалавека трапляюць у Інтэрнэт з яго ведама і без, але ў абодвух выпадках такая інфармацыя застанецца на «заднім двары» Сеціва назаўжды, нават калі яе адтуль выдаліць. Такі вось парадокс. 

Дата святкавання такога дня абрана невыпадкова. Чысло і месяц чацвёртага красавіка — 4.04 — вельмі падобныя на памылку 404, з якой карыстальнікі сутыкаюцца пры наведванні так званых «бітых» спасылак, расказалі ў Цэнтры і далі дзесяць парад, як бяспечна серфіць у Інтэрнэце.

1. Не ўказвайце ў Сеціве празмерную інфармацыю пра сябе: месца жыхарства, асабісты нумар мабільнага тэлефона, меткі геалакацыі.

2. Вывучайце палітыку канфідэнцыяльнасці пры рэгістрацыі на сайтах і ў сацыяльных сетках.

3. Выкарыстоўвайце ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне, антывірусы, надзейныя паролі і двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Апошні метад ідэнтыфікуе карыстальніка, на якім-небудзь сервісе (як правіла, у Інтэрнэце) з дапамогай запыту аўтэнтыфікацыйных даных двух розных тыпаў, што забяспечвае больш надзейную абарону ад несанкцыянаванага пранікнення. Выглядае гэта наступным чынам: першы рубеж — логін і пароль, другі — спецыяльны код, які прыходзіць у выглядзе SMS ці на электронную пошту. Сутнасць у тым, што каб некуды трапіць, трэба з дапамогай двух «ключоў», адным з якіх вы валодаеце, а другі трымаеце ў памяці, двойчы пацвердзіць той факт, што вы — гэта вы.

4. Надавайце ўвагу настройкам прыватнасці профілю ў сацыяльных сетках.

5. Выдаляйце неактуальную, змешчаную раней асабістую інфармацыю.

6. Не перасылайце і не захоўвайце ў сацсетках і месэнджарах фота пашпарта ці іншых дакументаў і банкаўскіх картак.

7. Не публікуйце ў сацсетцы тое, што вы не гатовыя расказаць незнаёмцам.

8. Калі вашы даныя незаконна распаўсюдзілі ў Інтэрнэце, звярніцеся да аператара, які непасрэдна апрацоўвае вашы дадзеныя і які дапусціў распаўсюджванне асабістых звестак пра вас, з адпаведным патрабаваннем. Калі аператар праігнараваў ваш зварот, звяртайцеся ў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных.

9. Вывучайце і рэалізоўвайце свае правы, якія прадастаўлены Законам аб абароне персанальных дадзеных.

10. Знаходзячыся ў Сеціве, не трапляйце ў сеткі і беражыце свае персанальныя дадзеныя.

Ірына Сідарок
Звязда, 4 красавіка 2023
 
Дата публикации:04.04.2023
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:150
 
Ключевые слова:
Персональные данные Интернет Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме