https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія ІТ-спецыялісты дапамаглі расійскім праваахоўнікам ідэнтыфікаваць смяротныя спайсы


Веданне хімічнай формулы рэчыва, якое выклікае атручэнне, дапамагае і медыцынскім установам аказваць больш кваліфікаваную дапамогу пацярпелым.
Беларускія ІТ-спецыялісты з кампаніі "БелХард", якія стварылі экспертную інфармацыйна-пошукавую сістэму "Аіпсін Антынаркотыкі", змаглі з яе дапамогай хутка і дакладна ўстанавіць хімічныя формулы новых сінтэтычных наркотыкаў у курыльных сумесях (спайсах), якія выклікалі масавыя атручэнні і смерці моладзі ў Расіі.

У прыватнасці, у кампаніі "БелХард", гэта рэчывы, якім былі прысвоены такія кодавыя назвы, як MDMB(N)-BZ-F, PPA(N)-2201, R-MDMA і DL-4662. Дзякуючы дапамозе беларусаў расійскія праваахоўныя органы змаглі дадаць гэтыя рэчывы ў спісы забароненых да абароту і атрымалі магчымасць затрымліваць партыі новага наркатычнага зелля. 

Зараз сінтэтычныя наркотыкі актыўна выцясняюць з рынку традыцыйны гераін. Яны вызначаюцца вялікай разнастайнасцю па хімічным саставе і формах распаўсюджвання. У гэтых умовах беларуская распрацоўка аказалася вельмі запатрабаванай і ў Расіі, зазначаюць у кампаніі "БелХард". Да прыкладу, у 2013 годзе толькі ў Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі было зроблена каля сямі тысяч экспертыз прадстаўленых да даследавання ўзораў, ідэнтыфікацыя якіх раней была вельмі цяжкай. У асабліва цяжкіх і тэрміновых выпадках беларусы непасрэдна дапамагаюць калегам ідэнтыфікаваць наркотыкі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2014
 
Дата публикации:22.11.2014
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:969
 
Ключевые слова:
Синтетические наркотики Исследования Идентификация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме