https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На БУТБ адбылася першая транзітная здзелка паміж дзвюма замежнымі кампаніямі


Пра гэта паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.
На электроннай гандлёвай пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" (БУТБ) упершыню адбылася здзелка паміж дзвюма кампаніямі, якія не з`яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі.

Паводле яго слоў, прадметам закупкі стаў спецыяльны тэрмометр для вымярэння тэмпературы ў нафтавых свідравінах коштам 990 тыс. расійскіх рублёў (каля 17,5 тыс. долараў).

"Такія здзелкі называюцца транзітнымі, бо ні прадавец, ні пакупнік не ажыццяўляюць гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. У гэтым выпадку на заяўку аб продажы, размешчаную эстонскай кампаніяй, адгукнулася кампанія з Расіі", — растлумачыў прэс-сакратар.

Ён падкрэсліў, што магчымасць заключэння транзітных здзелак была першапачаткова прадугледжаная рэгламентам пляцоўкі, аднак дагэтуль цікавасці да гэтага механізму замежныя ўдзельнікі таргоў не праяўлялі.

Пляцоўка прамысловых і спажывецкіх тавараў уяўляе сабой платформу электроннага гандлю для сегмента B2B — юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Прадметам гандлю можа быць любы не выведзены з абарачэння тавар, пры гэтым інструментар пляцоўкі дазваляе не толькі здзяйсняць закупкі на ўнутраным рынку, але і пастаўляць тавары на экспарт.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2018
 
Дата публикации:06.03.2018
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:569
 
Ключевые слова:
БУТБ Биржевые торги Транзитная сделка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме