https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларускі камбайн "Палессе" параўналі з амерыканскай тэхнікай


Беларускі збожжаўборачны камбайн КЗС-1624-1 "Палессе GS16" вытворчасці ААТ "Гомсельмаш" параўналі з амерыканскім камбайнам John Deere S785i на палях ААТ "Гастэлаўскае".
У гаспадарцы правялі эксплуатацыйна-тэхналагічную ацэнку двух камбайнаў на ўборцы пшаніцы. Намінальная магутнасць рухавіка ў камбайнаў аднолькавая - 390 кВт (530 к.с.). Прадукцыйнасць за адну гадзіну рабочага часу ў абодвух складае 3,96 га, аднак паказчыкі ў тонах у амерыканскага камбайна вышэйшыя. Рабочая скорасць руху тэхнікі супадае - 4,4 км/гадз.

"У сельскай гаспадарцы няма дробязей. Кадры, зарплаты, якасць насення, ветэрынарнае абслугоўванне - важная кожная дэталь. Калі нейкае звяно выпадае, выніку не будзе. Тэхнічнае аснашчэнне гаспадарак мае асаблівае значэнне для паспяховай работы. Як мы маглі сёння пераканацца, нашы камбайны даволі высокага ўзроўню. Можа, па камфорце і камплектацыі яны яшчэ ўступаюць амерыканскім, але па сваіх механічных характарыстыках, захаванасці ўраджаю, скорасці намалоту яны ўжо вельмі блізкія. Пры гэтым наш камбайн таннейшы мінімум у два разы", - сказаў намеснік прэм`ер-міністра Аляксандр Субоцін. На яго думку, у беларускай сельгастэхнікі ёсць патэнцыял, каб пашырыць сваю нішу на замежных рынках.

Паводле слоў генеральнага канструктара навукова-тэхнічнага цэнтра камбайнабудавання ААТ "Гомсельмаш" Сяргея Федаровіча, прадукцыйнасць і якасць уборкі ў двух камбайнаў сувемерныя . "Амерыканскі камбайн даражэйшы ў сувязі з наяўнасцю дадатковых функцый: гэта і сістэма карціравання ўраджаю, і сістэма аўтаматычных настроек. Такія функцыі пакуль не запатрабаваны ў нашых умовах", - адзначыў ён.

13 жніўня 2020, Мінскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.08.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:38
 
Ключевые слова:
Палессе GS16 Гомсельмаш Урожай Уборочная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме