https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Пекіне адкрыўся рэстаран беларускай кухні «Мінск»


Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР.
У цырымоніі адкрыцця ўстановы прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько.

Ён падкрэсліў сімвалічнасць падзеі. Сёлета Беларусь і Кітай адзначаюць 30-годдзе дыпламатычных адносін, з 1 ліпеня па 1 кастрычніка ў Кітаі праходзяць Дні культуры Рэспублікі Беларусь. Знаёмства з беларускай кухняй дазволіць жыхарам Паднябеснай лепш зразумець традыцыі і асаблівасці традыцыйнай і сучаснай культуры нашай краіны, выкарыстоўваць патэнцыял кулінарнай дыпламатыі для збліжэння нашых народаў.

У якасці ганаровых гасцей у мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі замежных дыпламатычных місій у Кітаі, кіраўніцтва кітайскага інвестара — карпарацыі «Чжаалінь».

«Мінск» размясціўся ў адным з буйных бізнес-цэнтраў Пекінскай зоны тэхніка-эканамічнага развіцця і стаў першым рэстаранам беларускай кухні ў Паднябеснай.

Аўтар: Мікалай Літвінаў
Звязда, 23 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:23.10.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:896
 
Ключевые слова:
Белорусская кухня Китай Пекин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме