https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Эксперт: попыт на беларускую сельгастэхніку ў апошнія гады рэзка павялічыўся


Попыт на беларускую сельгастэхніку ў апошнія гады рэзка павялічыўся. Пра гэта распавяла доктар эканамічных навук, прафесар Наталля Кірэенка.
Супрацоўніцтва па сельскагаспадарчай тэхніцы ў Беларусі ў асноўным развіваецца з краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

«З гэтымі краінамі яшчэ з савецкіх часоў наладжана кааперацыя, таму такая сістэма на дадзены момант пераважае ва ўзаемадзеянні. Плюс паміж краінамі ў нас маюцца прэферэнцыйныя ўмовы гандлю і, адпаведна, улічваецца лагістыка, таму што гэта лішнія выдаткі», — патлумачыла Наталля Кірэенка.

Акрамя ЕАЭС Беларусь таксама развівае супрацоўніцтва з шэрагам азіяцкіх і афрыканскіх дзяржаў.

«Кіраўнік дзяржавы, наведваючы, напрыклад, Іран або Зімбабвэ, заўсёды акцэнтуе ўвагу менавіта на сельскагаспадарчай тэхніцы, таму што ў адрозненне ад харчавання, якое мае асаблівасці транспартоўкі, з тэхнікай усё нашмат прасцей. Таксама на Беларускую сельскагаспадарчую тэхніку ў апошнія гады попыт рэзка павялічыўся. Нам гэта цікава тым, што павялічваецца попыт не толькі на нашу прадукцыю, але і на абслугоўванне, падрыхтоўку спецыялістаў у гэтых краінах. Такім чынам ідзе не толькі вытворча-збытавая кааперацыя, але і распаўсюджванне ведаў, сэрвіснае абслугоўванне і гэтак далей. Азіяцкі і афрыканскі рынак цяпер зацікаўлены ў нашай сельскагаспадарчай тэхніцы, падкрэсліваючы, што для кожнай дзяржавы харчаванне — гэта аснова жыццядзейнасці», — склала эканаміст

Звязда, 2 ліпеня 2023
 
Дата публикации:02.07.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:174
 
Ключевые слова:
Экспорт Сельское хозяйство Техника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме