https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міжнародная выстаўка-кірмаш тавараў легпрама BTI-2023 адкрылася ў Мінску


На пляцоўцы Футбольнага манежа ў Мінску адкрылася 47-я міжнародная выстаўка-кірмаш па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці BTI-2023.
Старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна адзначыла, што выстаўка прызначана для дэманстрацыі найноўшых дасягненняў лёгкай прамысловасці, а таксама крэатыўных ідэй сучасных дызайнераў.

"Традыцыйнасць гэтай выстаўкі адлюстроўвае тое, што лёгкая прамысловасць у Беларусі развіваецца і з`яўляецца сферай творчых думак, - адзначыла кіраўнік канцэрна. - Упэўнена, што выстаўка будзе пляцоўкай для новых кантрактаў. Прыемна адзначыць, што прыехала шмат гасцей з Расіі, Узбекістана. Перспектывы - велізарныя".

На адкрыцці экспазіцыі 15 таленавітых жанчын, якія працуюць у сферы лёгкай прамысловасці, выйшлі да гледачоў ва ўборах айчынных вытворцаў. Модныя вобразы прадэманстравалі разнастайнасць і крэатыўнасць беларускага легпрама, аб`яднаўшы разам самыя буйныя прадпрыемствы краіны. Арганізатарам паказу выступіла аб`яднаная арганізацыя "Беларускі саюз жанчын" канцэрна "Беллегпрам".

У рамках дзелавой праграмы выстаўкі праходзяць спецыялізаваныя семінары, бізнес-сустрэчы з удзелам кіраўнікоў вядучых прадпрыемстваў, прадстаўнікоў гандлю і СМІ, прэзентацыі кампаній, паказы калекцый адзення і абутку.

З прывітальным словам звярнуліся таксама першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч і старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская.

Выстава-кірмаш прадоўжыцца да 27 кастрычніка. На мерапрыемстве прадстаўлена больш за 50 экспанентаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана і Кітая.

25 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.10.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Выставка Лёгкая промышленность Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме