https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навукоўцы БДУ распрацавалі бясшкодную біяўпакоўку для доўгачасовага захоўвання скорапсавальных прадуктаў


Пра гэта паведаміла прэс-служба ВНУ.
Навукоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) распрацавалі бясшкодную біяўпакоўку на аснове хітазану для доўгачасовага захоўвання скорапсавальных прадуктаў.

Над праектам працуе калектыў навукова-даследчай лабараторыі прыкладных праблем біялогіі кафедры заалогіі біялагічнага факультэта.

Экалагічна чыстая ўпакоўка дазволіць павялічыць тэрміны захоўвання садавіны і агародніны, свежага мяса, паўфабрыкатаў з птушкі і рыбы.

"Хітазан абсалютна інертны ў арганізме чалавека, а таксама ў прыродзе лёгка раскладаецца глебавымі бактэрыямі, — адзначаецца ў паведамленні. — Пакрыццё гіпаалергеннае, не патрабуе папярэдняга выдалення з паверхні прадуктаў, а пры неабходнасці лёгка змываецца невялікім аб`ёмам вады. Таму прапанаваная тэхналогія з`яўляецца экалагічна чыстай і можа атрымаць шырокае прымяненне ў свеце".

Біяўпакоўка фармуецца пры нанясенні на прадукты раствору хітазану, натуральнага нетаксічнага біяпалімеру, які валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі, а пры выпарэнні растваральніка ўтварае плёнкі на розных паверхнях.

Важнай перавагай інавацыі з`яўляецца спосаб пакрыцця, адзначаюць у БДУ. Апрацаваць прадукты можна як у вытворчасці, так і ў палявых умовах з выкарыстаннем ручных або аўтаматычных распыляльнікаў. Таксама плёнка можа быць нанесеная з выкарыстаннем сельскагаспадарчай тэхнікі.

Падкрэсліваецца, што сёння ў краінах СНД і за мяжой аналагаў інавацыйнай прапанове БДУ не існуе. Як правіла, у харчовай прамысловасці для захоўвання фруктова-агародніннай прадукцыі прымяняюцца склады з воскам, сумесямі сыроватачнага альбуміну, пчаліным воскам, аскарбінавай кіслатой, крухмалам з гліцэрынай, сарбiтолам і іншыя. Цяжка засваяльныя арганічныя злучэнні і кансерванты, што змяшчаюцца ў іх, выклікаюць розныя алергічныя рэакцыі. Распрацоўка навукоўцаў БДУ выключае ўжыванне гэтых рэчываў і антыбіётыкаў.

Зараз у БДУ выпусцілі доследную партыю раствораў для стварэння пакрыцця і падалі заяўку на патэнт.

Таксама ў пачатковых эксперыментах па вызначэнні ахоўных функцый раствору хітазану бралі ўдзел навучэнцы ліцэя БДУ. Яны правялі даследаванні на прыкладзе пладоў вінаграду і ўсталявалі, што ядомая плёнка значна павышае тэрмін прыдатнасці гэтай скорапсавальнай садавіны.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:08.06.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:766
 
Ключевые слова:
Исследования Хитозан Инновации Упаковка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме