https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінскі аўтазавод паставіў у Кіеў 50 аўтобусаў


Пра гэта паведамляе прэс-служба МАЗа.
Мінскі аўтамабільны завод паставіў у Кіеў (Украіна) 50 аўтобусаў, 48 з якіх — аўтобусы мадэлі МАЗ 203, прызначаныя для перавозкі пасажыраў на гарадскіх маршрутах, і два гарадскія аўтобусы асабліва вялікай умяшчальнасці — 215 МАЗ.

Аўтобусы адпавядаюць усім сучасным міжнародным стандартам і нормам. Закупка праводзілася па выніках тэндару. Уся партыя аўтобусаў была пастаўлена заказчыку ў студзені 2017 года.

2 лютага на базе прадпрыемства "Кіеўпасажыртранс" адбылася афіцыйная перадача новых аўтобусаў гораду, падчас якой мэр горада Віталь Клічко адзначыў: "Гэтыя аўтобусы маюць нізкую падлогу, прыстасаваныя для людзей з асаблівымі патрэбамі, уладкаваныя кандыцыянерамі, экалагічны стан адпавядае стандарту Еўра-5".

Аўтобусы абсталяваныя гукавымі зумерамі адкрыцця і закрыцця дзвярэй, светлавым сігналам адкрыцця-закрыцця дзвярэй, знешнімі гучнагаварыцелямі. Пастаўленая пасажырская тэхніка таксама абсталявана сістэмай ўзняцця ўзроўню кузава пры руху на пераездах праз чыгуначныя і трамвайныя каляіны.

Закупка новых аўтобусаў дазволіць адкрыць у Кіеве новыя маршруты, адзначылі ў прэс-службе.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2017
 
Дата публикации:05.02.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:1009
 
Ключевые слова:
Городское хозяйство Автобус МАЗ Киев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме