https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Колькасць ГМА большая за 0,9 працэнта ў Беларусі будзе пазначацца на ўпакоўцы прадуктаў


Аб гэтым паведаміў 21 снежня намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Валянцін Мілашэўскі.
Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў закон аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і прадуктаў харчавання для жыцця і здароўя чалавека.

Праект закона замацоўвае патрабаванні да інфармацыі аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і прадуктаў харчавання, якая павінна змяшчацца ў суправаджальных дакументах, на ўпакоўцы, этыкетках.

Паводле слоў дэпутата, на прадуктах павінен быць пазначаны іх састаў, суадносіны інгрэдыентаў. "Калі ГМА будзе выкарыстаны больш як на 0,9 працэнта - гэта будзе пазначана", - дадаў ён.

Законапраект таксама рэгламентуе парадак кантролю ў галіне забеспячэння якасці і бяспекі сыравіны і прадуктаў, правы і абавязкі юрыдычных асоб і ІП, якія працуюць у гэтай сферы.

На заключным пасяджэнні Палата прадстаўнікоў прыняла шэраг законапраектаў, у тым ліку папраўкі ў закон аб дзяржзакупках, а таксама ў некаторыя кодэксы.

Раней у Авальнай зале адбылося сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Перад парламентарыямі з дакладам аб прыярытэтах развіцця мінеральна-сыравіннай базы краіны выступіў намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы.

На пасяджэнні прысутнічала таксама парламенцкая дэлегацыя Малайзіі на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў парламента гэтай краіны Пандзікарам Амінам Муліа.

21 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.12.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:801
 
Ключевые слова:
ГМО Маркировка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме