https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У В`етнаме пачалося будаўніцтва завода па вытворчасці грузавікоў МАЗ


Пра гэта паведамілі ў ААТ "МАЗ".
Ва В`етнаме пачалося будаўніцтва завода па вытворчасці грузавікоў МАЗ, які зможа штогод выпускаць да 1.500 аўтамабіляў. 

Беларуска-в`етнамскі завод будуюць за 40 км ад Ханоя на месцы рысавага поля. На днях тэрыторыю ў 4,5 га абгарадзілі, пачалі ўмацоўваць грунтам і заклалі першы камень. Будаўніцтва будуць весці па праекце Мінскага аўтазавода, але з прыцягненнем мясцовых падрадчыкаў. Праз некалькі месяцаў будынак атрымае гатовы каркас, восенню адкрыюць першую чаргу, а да канца года з цэхаў павінны выехаць новыя аўтамабілі.

Для рэалізацыі праекта Мінскі аўтазавод два месяцы таму зарэгістраваў сумеснае прадпрыемства MAZ Asia. Гэтаму папярэднічалі падпісанне пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В`етнамам, а таксама пратакол паміж урадамі Беларусі і В`етнама аб падтрымцы вытворчасці маторных транспартных сродкаў.

В`етнамскім партнёрам выступіла фірма AuViet Industry, якая рэалізуе ў статусе дылера самазвалы БелАЗ і камплекты "Белшыны". В`етнамцы атрымаюць 70% статутнага фонду, а ўзамен укладуць інвестыцыі. МАЗ, у сваю чаргу, пакрые сваю 30-працэнтную долю тэхналогіямі (па іх будуць узводзіць завод і збіраць аўтамабілі) і тэхнікай — грузавікамі, якія прывязуць з Мінска.

Ва В`етнаме на першым этапе будуць збіраць шэсць мадэляў аўтатэхнікі МАЗ. Перш за ўсё гэта вялікія і малыя самазвалы, цягачы для порта, грузавікі і шасі для спецтэхнікі. У будучыні на зборачнай вытворчасці будуць ўсталёўваць розныя надбудовы, напрыклад цыстэрны або навясное абсталяванне для камунальнай тэхнікі. Для мясцовага рынку аўтамабілі пераасэнсавалі: каб адпавядаць мясцоваму тэхрэгламенту, машыны звузілі, прымянілі новыя вядучыя масты і прыкметна палегчылі канструкцыю. Толькі за тры гады плануецца выпусціць каля 2 тыс. аўтамабіляў.

В`етнам даў Беларусі квоты на бяспошлінны ўвоз грузавой і пасажырскай тэхнікі, роўна як і машынакамплектаў. Але выставіў ўмову — будаўніцтва сумеснай вытворчасці. Прычым за чатыры гады яго трэба лакалізаваць на 40% за кошт мясцовых камплектуючых. У адваротным выпадку будуць дзейнічаць стандартныя стаўкі, якія дасягаюць паловы кошту замежнага грузавіка.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2017
 
Дата публикации:28.02.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:925
 
Ключевые слова:
Беларусь-Вьетнам МАЗ Автопром MAZ Asia
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме