https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гарэлка — на бераг турэцкі


Другім па значнасці напрамкам экспарту беларускай гарэлкі ўжо сёлета можа стаць Турцыя. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведаміла прэс-сакратар канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Юлія Бальшакова.

Калі летась агульны аб`ём паставак беларускай лікёра-гарэлачнай прадукцыі ў Турцыю склаў 44 тыс. дэкалітраў, то, як чакаецца, сёлета толькі да верасня-кастрычніка (часу заканчэння "высокага" турыстычнага сезона) гэты паказчык выйдзе на адзнаку 120 тыс. дэкалітраў. У прыватнасці, зазначылі ў канцэрне, цяперашні рост цікавасці да нашай алкагольнай прадукцыі тлумачыцца яе параўнальна нізкай цаной і добрай якасцю, якую забяспечыла праведзеная апошнім часам мадэрнізацыя айчынных вытворчасцяў спірту. Прычым, у адрозненне ад мінулага года, экспартныя пастаўкі ў Турцыю сёлета будзе здзяйсняць не толькі РУП "Мінск-Крышталь", але таксама Віцебскі, Брэсцкі і Гродзенскі лікёра-гарэлачныя заводы.

Дарэчы, цяпер Беларусь пастаўляе сваю алкагольную прадукцыю ў 27 краін свету. Найбольшы аб`ём экспарту прыпадае на дзяржавы Балтыі, апроч таго, значныя аб`ёмы лікёра-гарэлачных вырабаў ідуць у Германію, Італію і Расію.

Сяргей Грыб
Звязда
22 красавіка 2011

 
Дата публикации:22.04.2011
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:1905
 
Ключевые слова:
Белорусская водка Экспорт Турция-Беларусь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме