https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пошта Расіі пачала прадаваць беларускія тавары


Буйны аптавік беларускай кандытаркі дамовіўся з паштовым аператарам Расіі аб рознічным продажы.
Беларускія тавары пачалі прадаваць у шматлікіх паштовых аддзяленнях Масквы, паведамілі  ў Пошце Расіі.

"З 16 снежня ў 150 сталічных аддзяленнях Пошты Расіі можна купіць беларускія тавары. Пілотны праект стартаваў ва ўсіх раёнах Масквы", - растлумачыў паштовы аператар.

З часам праект маштабуюць на ўсе паштовыя офісы сталіцы і на Падмаскоўе. Аб продажах дамовіліся з групай кампаній "Юнівест" – дылерам прадуктаў харчавання з Беларусі на расійскім рынку.

Дзякуючы гэтаму праекту на пошце ў сталіцы Расіі можна купіць прадукцыю "Камунаркі", "Спартака", групы АВС, мяснога брэнда "Маладзечна" і іншых кампаній харчовай прамысловасці. Пошта Расіі і "Юнівест" абяцаюць пастаянна сачыць за попытам і, пры неабходнасці, мяняць або пашыраць асартымент у кожным канкрэтным аддзяленні.

Раней паміж беларускімі і расійскімі вытворцамі кандытарскіх вырабаў быў эканамічны канфлікт. На рынку Расіі перашкаджалі продажу шакаладу "Любімая Алёнка", а ў Беларусь не пускалі "Алёнку".

Спрэчкі ўзнікалі і па іншых прадуктах. Напрыклад, у 2018 годзе кампанія "Московская кондитерская фабрика "Красный Октябрь" спрабавала адсудзіць правы на шакаладны брэнд "Слава" на тэрыторыі Беларусі ў "Камунаркі".

Мінск, 16 снежня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:16.12.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:912
 
Ключевые слова:
Почта России Продовольствие Москва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме