https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У НАН Беларусі прэзентуюць больш як 150 апошніх распрацовак і тэхналогій


7 жніўня ў НАН Беларусі (пр.Незалежнасці, 66) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі «Беларусь Інтэлектуальная» і выставачнай Канцэпцыі «Беларусь Інтэлектуальная». Арганізатары мерапрыемства — НАН Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата.
На выставе «Беларусь інтэлектуальная» будуць прадстаўлены больш як 150 апошніх распрацовак і тэхналогій беларускіх вучоных.

Экспазіцыя складаецца з трох кластараў, звязаных з найбольш актуальнымі прыярытэтамі развіцця навуковай сферы: «IТ-краіна. Навуковае забеспячэнне лічбавізацыі эканомікі», «Пераадоленне COVID-19» і «Тэхналогіі будучыні».

Так, Інстытут фізікі НАН Беларусі прадставіць лазерна-аптычны аналізатар дэфектаў «Прамень-54», прызначаны для кантролю за паверхняй паліраваных пласцін, якія выкарыстоўваюцца для стварэння мікраэлектроннай прадукцыі (чыпаў, датчыкаў, у тым ліку для касмічнай і ваеннай прамысловасці).

НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве прадэманструе электрамагнітныя і радыяцыйныя ахоўныя экраны на аснове кампазіцыйных матэрыялаў. Яны ўяўляюць цікавасць для мінімізацыі ўздзеяння іанізуючага выпраменьвання на паўправадніковую кампанентную базу, якая працуе ў экстрэмальных умовах зямной і калязямной прасторы.

У рамках экспазіцыі «Пераадоленне COVID-19» Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі прадставіць абсталяванне для кіслародна-геліевай сумесі ў комплекснай тэрапіі паталогій дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм для клінічнага і амбулаторнага лячэння SARS CoV-2 і праграмна-апаратны комплекс GPS-Кардыё.

Інстытут механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі дэманструе фільтрацыйныя melt-blown- матэрыялы для абароны органаў дыхання і перспектыўны фільтрацыйны матэрыял для медыцынскіх масак і картрыджаў для рэспіратараў на аснове валакніста-порыстага фтарапласту «Грыфтэкс».

У экспазіцыі «Тэхналогіі будучыні» УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі прадстаўляе шматузроўневую сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і расійска-беларускі касмічны апарат высокай дакладнасці.

У рамках выставы Беларуская гандлёва-прамысловая палата таксама прадставіць краінавую Канцэпцыю выставы дасягненняў беларускай навукі «Беларусь Інтэлектуальная».

Надзея Нікалаева
Звязда, 6 жніўня 2020

 
Дата публикации:06.08.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:422
 
Ключевые слова:
Выставка "Беларусь интеллектуальная" Торгово-промышленная палата Национальная академия наук Инновации Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме