https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першая віртуальная выстаўка Made in Belarus адкрыецца 16 чэрвеня


Аб гэтым паведаміў дырэктар УП "Белінтэрэкспа" БелГПП Яўген Увядзенскі ў час стрыму "Выстаўкі: што адбываецца сёння і чаго чакаць ад заўтра".
Першая віртуальная выстаўка беларускіх вытворцаў Made in Belarus адкрыецца 16 чэрвеня

"Бачачы цікавасць да анлайн-рэсурсаў, мы вырашылі вывучыць гэта пытанне і паглядзець, якія рашэнні і падыходы існуюць на цяперашні момант у свеце. Паразмаўлялі з нашымі беларускімі прадпрыемствамі і вырашылі запусціць першую віртуальную выстаўку айчынных вытворцаў Made in Belarus, прысвечаную сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі. Мерапрыемства плануецца адкрыць 16 чэрвеня", - адзначыў кіраўнік прадпрыемства.

Выстаўка будзе ўяўляць сабой віртуальную платформу, якая складаецца са стэндаў прадпрыемстваў, прадстаўленых на двух павільёнах. На кожным стэндзе будзе відэапрывітанне ад кампаніі-ўдзельніцы, віртуальныя экспанаты, розныя дзелавыя прапановы ў фарматах дакументаў і выяў, а таксама кантактная інфармацыя. Будзе працаваць чат, з дапамогай якога супрацоўнікі кампаній змогуць паразмаўляць з усімі наведвальнікамі выстаўкі.

"Мы разлічваем на не менш за 5 тыс. наведвальнікаў з 10 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Украіны. У час выстаўкі будзе праведзены міжнародны аграрны анлайн-форум, дзе прадпрыемствы, што займаюцца сельскай гаспадаркай і прадуктамі харчавання, абмяркуюць пытанні, з якімі цяпер сутыкнулася галіна як у частцы вытворчасці, так і збыту прадукцыі", - расказаў Яўген Увядзенскі.

Платформа віртуальнай выстаўкі будзе працаваць на працягу месяца, што, на думку арганізатараў, дасць магчымасць наведаць яе ўсім зацікаўленым.

Made in Belarus - гэта брэнд, які ўжо зарэкамендаваў сябе. У рамках гэтага праекта праведзена амаль 200 мерапрыемстваў у 60 краінах свету, у якіх паўдзельнічала некалькі тысяч айчынных прадпрыемстваў. У мінулым годзе на гэтых мерапрыемствах заключаны кантракты на суму больш за $217 млн.

Сёння ў БелГПП стартавала серыя стрымаў на YouTube-канале. Гэта новы напрамак работы, мэты якога - пераадоленне наступстваў зніжэння дзелавой актыўнасці, максімальна хуткае і эфектыўнае яе аднаўленне ў далейшым.

Першы стрым-семінар прысвечаны выставачнай дзейнасці. Усяго ў маі плануецца правесці дзевяць стрымаў. Яны будуць прысвечаны наступным тэмам: "Сертыфікаты паходжання і ўласнай вытворчасці: для чаго яны патрэбны і як іх атрымаць" (13 мая), "Чым могуць быць карысны бізнесу дзелавыя парады і прадстаўнікі БелГПП за мяжой" (14 мая), "Форс-мажор: што неабходна ведаць сёння. Форс-мажор пры дзяржзакупках" (19 мая), "Таварны знак: у чым яго каштоўнасць і як яго зберагчы" (20 мая), "Экспертыза і ацэнка маёмасці: чаму за гэтым трэба ісці ў БелГПП" (21 мая), "Як зрабіць удзел у выстаўках максімальна эфектыўным. Меры дзяржаўнай падтрымкі. Планы на 2021 год" (26 мая), "Рэестр добрасумленных партнёраў - ваш персанальны "знак якасці" пры бізнес-кантактах" (27 мая), "Чаму вучаць у "Школе экспарту" (28 мая).

12 мая 2020, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.05.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:355
 
Ключевые слова:
Виртуальная выставка Made in Belarus Купляйце беларускае
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме