https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўка "Белагра" пераносіцца на 22-26 верасня


XXX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2020" пераносіцца на 22-26 верасня 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЗАТ "МінскЭкспа".
"У сувязі з пандэміяй каранавіруса правядзенне міжнародных спецыялізаваных выставак "Белагра-2020", "Белферма", "Белпрадукт", "Харчовая індустрыя" і "Прадмаш. Холад. Упак" пераносіцца на 22-26 верасня 2020 года. Чакаецца, што яны адбудуцца ў тэрміны правядзення VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў паведамленні. Выстаўкі павінны былі прайсці 2-6 чэрвеня, затым пераносіліся на 1-5 верасня.

Што датычыцца выставак "Машынабудаванне-2020", "Зварка і рэзка", "Абарона ад карозіі. Пакрыцці", "Ліцметэкспа: ліццё і металургія", "Дрэваапрацоўка-2020", то новы тэрмін іх правядзення - з 15 па 18 верасня 2020 года.

Выстаўку "Будпрагрэс-2020" плануюць правесці 20-23 кастрычніка 2020 года.

23 чэрвеня 2020, Мінск/
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:477
 
Ключевые слова:
БелАгро Выставка Пандемия Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме